Поиск по сайту:  
 
Новости   Форум   Журнал   Статьи   Публикации   Галерея   Юмор   Скачать     Библия  
НОВОСТИ
Все новости сайта

НАША ГАЛЕРЕЯ

Воскресение Христово

Воскресение Христово

Альбом: Воскресение
Вся галерея

ПРИ ПОДДЕРЖКЕ

Рок для ім Чэн Іра

Разместил sternman в 2.5.07 22:19 (5817 Просмотров)

У сталіцы Паўночнай Карэі Пхеньяне з 1 па 4 траўня пройдзе рок-фэст "Рок дзеля миру". За сучасную жалезную заслону былі запрошаныя музыкі з капіталістычных краінаў, у тым ліку з ЗША. Сярод тых, хто афорв заяўку на ўдзел у паўночнакарэйскім Вудстоку апынуўся беларускі гурт "Ляпіс Трубяцкі", якая прадставіць свой новы альбом "Капітал"...

Дазвол на тое, каб узяць удзел у фэсце ў КНДР, атрымалі выканаўцы, якія іграюць ва ўсіх музычных стылях, аж да "цяжкага металу". Адзінае абмежаванне, абумоўленае арганізатарамі: у тэкстах песень не павінна змяшчацца прапаганда вайны, сэксу, гвалту, наркотыкаў, каланіялізму і расізму, а таксама крытыкі ў адрас КНДР і сацыялізму. У выніку былі атрыманыя заяўкі ад 41 групы з 19 краін свету, паведамляе Страна.Ru.

Пра фэст у Карэі гурт даведаўся амаль паўгода таму і адразу ж выслаў заяўку на ўдзел. Неўзабаве прадзюсер групы вген Калмыкоў атрымаў пацверджанне аб ўдзеле. На меркаванне ўдзельнікаў "Ляпіса Трубяцкога", паездка ў Карэю стала "асабліва актуальнай у святле новага альбома групы, працоўная назва якога гучала як "Тлушч і залатое сала". Але, урэшце, альбом атрымаў назву "Капітал", ён з`яўляецца канцэптуальным працягам папярэдняга дыска "Залатыя яйкі", а сярод яго галоўных тэм – капіталізм і антыглабалізм, але ў спецыфічным, "ляпісаўскім" разуменні.

"Мы не малюем карцін брутальнай рэчаіснасці і не пішам антыглабалісцкіх агітак, –сцвярджае лідэр калектыву Сяргей 3халок. – Мы паказваем тое, што адбываецца, праз гумар, наша мэта – даць людзям паглядзець на сябе з боку, абудзіць у іх самаіронію. Толькі яна здольная выратаваць грамадства і свет. Бо сапраўдная рэвалюцыя павінна адбыцца ў галаве".

Варта адзначыць, што новы дыск гурту “Ляпіс ТрубяцФ ужо пастув у продаж у Расеі, Беларусі і Украіне да свята Першамая – што таксама, на задуму музыкаў, з`яўляецца часткай канцэпцыі альбома. Больш за тое, у Інтэрнэце ўжо з`явся кліп на песню "Капітал", які ўжо цяпер можна назваць адным з самых яркіх і незвычайных у кліпаграфіі “Ляпіса Трубяцкога”. Сяргей 3халок прадстаўлены ў ім у выглядзе шматгаловага і шматрукага Шывы верхам на ўвесь час мяняючым аблічча казачным зверы едзе па свеце. Вакол лідэра Ляпісаў разгортваюцца апакаліптычныя карціны, складзеныя з сімвалаў сучаснай цывілізацыі, а перыядычна на экране з`яўляюцца сусветныя дыктатары – 3дэль Кастра, Уга Чавес, ім Ір Сен, ім Чэн Ір, Махмуд Ахмадзінежад, Аляксандр Лукашэнка і Садам Хусейн. Кліп "Капітал" стаў пераможцам у намінацыі відэа-арт на фэсце "Мульціматограф" у Волагдзе.

Што тычыцца расейскіх выканаўцаў, сёй-той з іх быў заўважаны ў Паўночнай Карэі. Яшчэ ў канцы 80-х гадоў на сцэнах паўночнакарэйскай сталіцы грукаталі песні ў выкананні Ірыны Оціевай і Алы Пугачовай, а летась вялікі ім Чэн Ір асабіста запрасіў да сабе на радзіму Іосіфа Кабзона.

Але большае ўражанне на Іосіфа Давыдавіча зрабілі карэйскія музыкі, якія выконвалі расейскія народныя песні на мове арыгінала і музіцыравалі сабе на акардэонах. Як высветлілася, ім Чэн Ір вялікі прыхільнік расейскай культуры, у прыватнасці творчасці Іосіфа Кабзона. У яго калекцыі ёсць усе песні ў выкананні спевака, шмат з іх ён ведае напамяць. А дзеля сустрэчы з Кабзонам ім Чэн Ір адмяв некалькі важных сустрэч з дэлегацыямі з іншых краін.

Вяртаючыся да гутаркі пра музычныя мерапрыемствы ў КНДР, варта адзначыць, што рок-фэст "Рок дзеля міру" – зусім не адзінае маштабнае музычнае мерапрыемства краіны. Так, у красавіку кожнага года ў Пхеньяне праводзіцца музычны фэст "Красавіцкая вясна", прысвечаны дню нараджэння нябожчыка правадыра ім Ір Сена. І, час ад часу, у яго праграме з’яўляюцца рок-музыкі заходніх краін.

Таксама штогод, у жвні, у Пхеньяне праходзіць знакаміты двухмесячны фэст Арыранг, у якім бяруць удзел дзесяткі тысяч артыстаў і музыкаў. Гэта адзіны сезон, калі ў камуністычную рэспубліку прыбывае мноства замежных турыстаў. Праўда, такая паездка магчымая толькі праз ітай, і ўключаючы падарожжа па Паднябеснай, абыходзіцца цікаўным у чатыры тысячы даляраў.

По материалам Хартии-97

Комментарии
Комментарии отсутствуют . Хотите стать первым , нажмите << + Добавить комментарий + >> .   [ + Добавить комментарий + ]


ver. ©

Православный форум
сообщений: 1
просмотров: 29825
добавил: thomas12
дата публикации: 11.8.17 01:11
 
сообщений: 1
просмотров: 25156
добавил: thomas12
дата публикации: 11.8.17 01:11
 
сообщений: 263
просмотров: 402358
добавил: AlenaR
дата публикации: 11.4.16 18:39
 
сообщений: 0
просмотров: 44805
добавил: demko12
дата публикации: 12.3.16 02:50
 
сообщений: 462
просмотров: 497359
добавил: Spartak
дата публикации: 3.3.16 20:54
 
сообщений: 155
просмотров: 274794
добавил: Steelfist
дата публикации: 3.3.16 15:26
 
сообщений: 49
просмотров: 93140
добавил: Marina80
дата публикации: 15.2.16 23:20
 
Христианский форум
Заказной блок (HTML)



НОВЫЕ СТАТЬИ
2.3.23
Стоит ли читать фантастику?
 
14.7.21
История развития компьютеров: как была создана материнская п
 
23.3.21
Туры в Тюрнхаут, Бельгия
 
6.9.20
Технический прогресс и будущее Земли.
 
19.5.20
Элитная офисная мебель
 
Все статьи

Партнеры
 

Новости    |    Форум    |    Журнал    |    Статьи    |    Публикации    |    Галерея    |    Юмор    |    Скачать    |    Библия    |    WAP


Баннеры    |     Сделать стартовой   |   Инфоновости

2009-2015 Dubus.by все права защищены
При использовании материалов ссылка на dubus.by обязательна
  
- Генерация страницы: 0.2902 секунд -