Поиск по сайту:  
 
Новости   Форум   Журнал   Статьи   Публикации   Галерея   Юмор   Скачать     Библия  
НОВОСТИ
Все новости сайта

Поиск
Google

ПРИ ПОДДЕРЖКЕ

История : Брэсцкая унія як царкоўна-гістарычная трагедыя беларусаў

Разместил hanna в 4.5.07 23:01 (0 Просмотров)
Гасподзь наш Iicyc Хрыстос, здзейсніўшы Сваю вялікую справу адкуплення чалавецтва, заснаваў на зямлі Сваю Царкву, у якую, як казалі святыя айцы, нібы ў скарбніцу, Ён паклаў усё патрэбнае для збаўлення. 3 той пары кожны хрысціянін, які з'яўляецца арганічным членам Царквы, вызнае яе вучэнне i шчыра імкнецца жыць паводле яе ўстанаўленняў, знаходзіць у Царкве сваё збаўленне. «Па-за ёю няма жыцця, - гаварыў пра Царкву свяшчэннамучанік Кіпрыян, епіскап Карфагенскі, - дом Божы адзін, i ніхто не можа нідзе знайсці збаўлення, як толькі ў Царкве». Вось чаму вораг нашага збаўлення ўciмi спосабамі змагаецца супраць Хрыстовай Царквы, намагаючыся знішчыць яе.За два тысячагоддзі хрысціянскай гісторыі мы бачым вялікі шэраг ганенняў на Царкву. На самым пачатку, у першыя тры стагоддзі, гэта былі жорсткія праследванні хрысціян іудзеямі i язычнікамі з мэтай фізічнага вынішчэння паслядоўнікаў Хрыста. Калі ж гэта не ўдалося, тады дыявал пачаў разбураць Царкву знутры, сеючы паміж хрысціянамі ўзаемную варожасць i абуджаючы ў ix недавер да царкоўнага вучэння. Паміж хрысціянамі пачаліся спрэчкі i раздзяленні.

Царква Хрыстова стала адно за адным аддзяляць на розныя ерэтычныя згуртаванні: арыяне, македоніяне, монафізіты, монафеліты, іканаборцы. 3 цягам часу на хрысціянскім Захадзе ўзнікаюць новыя дагматычныя адхіленні ад царкоўнага вучэння: дадатак Filioque да Сімвала веры i прэтэнзіі рымскіх папаў на вярхоўную ўладу ва ўciм хрысціянскім свеце. Непрыняцце гэтых новаўвядзенняў усходнімі патрыярхатамі стала прычынай аддзялення Рымскай Царквы ад Усяленскай Царквы Хрыстовай, якое фармальна пачалося ў 1054 годзе з таго моманту, калі старшыня папскай дэлегацыі, пасланай у Канстанцінопаль, кардынал Гумберт раздражнёна кінуў на прастол храма Св. Сафіі папскую булу з анафемай на патрыярха Канстанцінопальскага i ўcix яго аднадумцаў. Адасобіўшыеся ад Адзінай Святой Саборнай Апостальскай Царквы, рымская курыя ўводзіць усё новыя i новыя змяненні ў царкоўнае вучэнне, скажаючы тым самым апостальскае дабравесце, - гэта вучэнне пра чысцілішча, пра скарбніцу заслуг i індульгенцыі, пра бязгрэшнае зачацце Божай Maці, беспамылковасць у пытаннях веры i маралі. Усё гэта i складае адметнасць каталіцкага багаслоўя. Праваслаўная ж Царква застаецца вернай апостальскай традыцыі, яна ў чысціні i непарушнасці захоўвае спадчыну святых апосталаў, святых усяленскіх сабораў i святых айцоў. Трэба заўважыць, што католікі прызнаюць гэта. У праваслаўным багаслоўі няма ніводнага палажэння, на якое католікі ўказваюць як на праваслаўнае новаўвядзенне. Наадварот, яны папракаюць нас, праваслаўных, у кансерватызме, у нежаданні прымаць іхнія новыя дагматы.
Вось ужо дзесятае стагоддзе Праваслаўе i каталіцтва жывуць асобна, i на працягу гэтага перыяду мы бачым шматлікія спробы Рымскага каталіцтва навязаць Праваслаўнай Царкве свае дагматычныя адхіленні i падпарадкаваць яе Рымскаму папу.
Адна з першых такіх спроб мела месца ў эпоху крыжовых паходаў, калі ў 1204 годзе крыжакі захапілі Канстанцінопаль i абрабавалі яго, апаганьваючы храмы, iконы i святыя мошчы. Сучасны каталіцкі аўтар Мечыслаў Маліньскі так ацэньвае вынікi крыжовых паходаў: «Уласна кажучы, іменна тады i наступiў канчатковы раскол хрысціянства. Не імператары, а насельніцтва Усходу недаравала Захаду гэтых злачынстваў». (Мечислав Малиньский. Верить в Христа. Рим-Люблин, 1992, с. 129.) Рымскі папа Інакенцій III апраўдваў гэты разгром Канстанцінопаля i наказваў крыжакам схіляць грэкаў у лацінскую веру, для чаго сам ён nacтaвiў у Канстанцінопаль свайго лацінскага патрыярха (пры наяўнасці законнага грэчаскага). Але народ не прымаў лацінства, пры існаванні такой паралельнай структуры народ заставаўся са сваей праваслаўнай іерархіяй, таму пазней рымскія папы стараліся схіліць да каталіцтва iepapxiю. Так было ў 1274 годзе на Ліёнскім саборы. Гісторыя Лiёнскай уніій наступная. Візантыйскі імператар Mixaіл III Палеалог баяўся, што лаціняне могуць зноў захапіць Канстанцінопаль, які яму ўдалося адабраць у ix у 1261 годзе, таму, каб дагадзіць рымскаму папу, ён прымусіў некаторых архіерэяў падпісаць абяцанне, што яны прымуць рымскую веру. Нязгодных жа enicкапаў iмпepaтap павыганяў з ixнix кафедр, патрыярха Iociфa саслаў у манастыр, i тады паслаў cвaix прадстаўнікоў у Лiён на сабор. Унія была падпісана, але не прымалася. Нават тыя епіскапы, што паставілі свае подпісы пад yнійнымі граматамі, не згаджаліся ўводзіць рымскі дадатак у Сімвал веры, а свяшчэннікі i народ i чуць не хацелі пра унію. Імператару прыйшлося дзейнічаць тэрорам: ён асляпіў нават свaix чатырох сваякоў, якія працівіліся уніі. На Афонскай гары да нашага часу ў балгарскім i грузінскім манастырах захаваліся капліцы, прысвечаныя памяці забітых i патопленых у моры манахаў, што адмовіліся прыняць унію. Але народ моцна трымаўся сваёй веры. Імператар аказаўся бяссільным. Папа Марцін IV страціў усялякі давер да яго i адлучыў ад царквы як ерасеарха. Неўзабаве Mixaіл III памёр, а яго сын Андронік адразу адрокся ад уніі, вярнуў на першасвяціцельскі прастол патрыярха Іоасафа, які ўcix адступнікаў прымаў ва ўлонне Праваслаўя праз пакаянне, з царкоўнай епіцым'ёй.
Пасля няўдачы з Ліёнскай уніяй самай значнай падзеяй ва ўсходняй палітыцы Рымскага прастола была Фларэнтыйская унія 1438-1439 гадоў. Візантыйская імперыя дажывала тады апошнія дні i туркі-асманы цяснілі яе з ycix бакоў. У гэтых умовах iмnepaтap Іаан III Палеалог паўтарыў памылку Mixaілa III, спадзеючыся купіць дапамогу Захада супраць туркаў цаною yнii Праваслаўнай Царквы з Рымам. Падманам i гвалтам папа Яугеній здолеў прымусіць амаль ycix усходніх епіскапаў падпісаць унію на саборы ў Фларэнцыі, але яна засталася толькі на паперы: нават сумеснае служэнне літургіі не адбылося. А калі дэлегаты сабора прыбылі у Канстанцінопаль з весткай пра унію, то пратэст духавенства i народа быў настолькі моцны, што ў многіх храмах перасталі памінаць нават імя iмпepaтapa. Урэшце рэшт, епіскапы Канстанщнопальскай патрыярхіі, сабраўшыся у храме Святой Сафіі, адкінулі унію i абвясцілі анафему на Фларэнтыйскі сабор. За iмi паследавалі i ўсходнія патрыярхі Александрыйскі, Антыяхійскі i Iepyсалімскі, сабраўшыся ў 1443 годзе ў Iepycaліме. Адным з прыхільных да yнii iepapxaў быў, як вядома, мітрапаліт Kieўcкi i ўсяе Pyci Ісідар, але i яго старанні насадзщь унію на Pyci не мелі поспеху: ва Львове перад iм былі зачыненыя усе праваслаўныя храмы. Не прыняў ix i Kieў. А ў Маскве мірапаліт Ісідар быў узяты пад варту i асуджаны саборам eпicкапаў як здраднік. Так сумна i ганебна скончылася i Фларэнтыйская унія.
У шэрагу такіх сумных i трагічных падзей царкоўнай гісторыі стаіць i Брэсцкая унія, на якой цяпер мне хацелася б спыніцца больш падрабязна. Як i чаму стала магчымай Брэсцкая унія? Адказ на гэтае пытанне адназначны: асноўнай прычынай yнii было бяспраўнае становішча Праваслаўя ў Польскай дзяржаве. Польскія каталіцкія ўлады груба ўмешваліся ва ўнутранае жыццё Праваслаўнай Царквы i выклікалі ў ёй бязладдзе. Асабліва згубным для Праваслаўя было права патранату, прысвоенае сабе польскімі каралямі: кароль раздаваў царкоўныя пасады свецкім асобам за ixнія заслугі перад каралеўскай уладай або проста за грошы, што ў корані падрывала нармальнае духоўнае жыццё i прывяло Царкву да запусцення i заняпаду. Часам даходзіла да таго, што права на епіскапію кароль даваў адразу дзвюм асобам, якія пачыналі паміж сабой вайну, i пытанне, каму дастанецца епіскапская рэзідэнцыя, вырашалася пушкамі. Пра тое, што такія епіскапы не маглі кіраваць духоўным жыццём сваей паствы, няма чаго i гаварыць. Іх у першую чаргу цікавілі багатыя маёнткі епархіі i манастыроў - «хлябы духоўныя», а не духоўнае жыццё. Некаторыя з такіх кандыдатаў у епіскапы нават не імкнуліся да рукапалажэння, застаючыся так званымі нарачонымі eпicкaпaмi да самой смерці.
Як вядома, найбольшую гатоўнасць да заключэння ўнii сярод праваслаўных архіерэяў праявілі eпicкaп Луцкі i Астрожскі Кірыл Цярлецкі i eпicкaп Уладзімірскі i Брэсцкі Іпацій Пацэй. Маральнае аблічча eпicкaпa Kiрыла можна ўбачыць з матэрыялаў тых судовых спраў, якія былі супраць яго ўзбуджаныя: адна з ix расказвае, што епіскап Луцкі напаў уначы на нейкага пана Адама Закрэўскага, забраў у яго торбу з грашамi, каня, воз i яго служанку Плажну, якую згвалціў у каморы, i другая справа гаворыць пра нападзенне двухсот узброеных людзей, якіх узначальваў асабicтa eпicкaп Кірыл, на маёнтак сяла Смыкава. I падобных спраў ёсць яшчэ некалькі. Што датычыць Іпація Пацэя, то пры нармальным становішчы Царквы ён не змог бы стаць eпicкапам хаця б толькі таму, што ён з незвычайнай лёгкасцю некалькі разоў пераходзіў з адной канфесіі ў другую: спачатку быў праваслаўным, потым стаў кaльвiнicтaм, пасля гэтага прыняў каталіцтва, потым зноў вярнуўся ў Праваслаўе i, нарэшце, стаў уніятам. Напэуна, калі б загадаў кароль, ён мог бы памяняць веру i яшчэ не адзін раз. Тут я хацеў бы заўважыць, што падобныя Кірылу Цярлецкаму i Іпацію Пацэю eпicкaпы не могуць служыць дакорам Праваслаўнай Царкве, бо фактычна не яна ix ставіла на епіскапскія кафедры.
Як жа разгортваліся падзеі па падрыхтоўцы да yнii ў Польска-Літоўскай дзяржаве ў канцы XVI стагоддзя? Адной з непасрэдных прычын Брэсцкай yніі была незадаволенасць праваслаўных архіерэяў дзейнасцю царкоўных брацтваў, якія, бачачы маральны заняпад сярод iepapxii, стараліся браць на сябе адказнасць за духоўны i матэрыяльны стан Царквы. Патрыярх Канстанцінопальскі Іерамія, які наведаў Літву ў 1588-1589 гадах, падтрымаў дзейнасць царкоўных брацтваў, чым выклікаў яшчэ большую незадаволенасць епіскапаў. Гэтую незадаволенасць скарыстаў кароль Жыгімонт III, які тайна звярнуўся да enicкaпa Kiрыла з прапановай аб yнii. Кірыл згадзіўся. Хутка ён знайшоў сабе аднадумца ў асобе eпicкaпa Львоўскага Гедэона Балабана. Яны ўдвух пачалі схіляць да yнii мітрапаліта Mixaілa Рагозу, які вырашыў абсудзіць гэтую праблему на саборы ў Брэсце ў 1591 годзе. На саборы eпicкaпы скардзіліся на дзеянні патрыярха Іераміі i на розныя крыўды ад свецкіх асоб. Чатыры епіскапы - Кірыл Луцкі, Гедэон Львоўскі, Леонцій Пінскі i Дзіянісій Холмскі склалі на імя караля грамату, у якой яны выказалі сваю гатоўнасць далучыцца да Рымскага прастола, калі іхнія абрады будуць iм пакінутыя навечна. Мітрапаліт Mixaіл Рагоза не адважыўся падпісаць гэтай граматы, чакаючы больш спрыяльных для сябе абставін. Тым часам кароль не хаваў свайго задавальнення ўчынкам eпicкaпaў i запэўніў ix, што «калі б хто з патрыярхаў i мітрапалітаў наклаў на ix клятву, то гэтая клятва iм i ўсяму духавенству нi ў чым не пашкодзіць». Разам з тым кароль абяцаў епіскапам памножыць да ix міласць сваю, «даць iм i кожнаму, хто схілцца да yнii, свабод i вольнасцяў у той жа меры, у якой маюць i рымскія духоўныя». Вось гэтымi абяцаннямі свабод i вольнасцей i cпaкyciў кароль няцвёрдых у веры eпicкaпaў. Ім спадабалася таксама i абяцанне караля абараніць ix ад клятваў вышэйшай царкоўнай iepapxii, хаця яны, калі б былі сапраўднымі пастырамі, то ведалі б, што ніякая свецкая ўлада, а тым болей кароль-католік, не маюць права скасаваць духоўныя забароны або загады не толькі патрыярха, але нават i звычайнага свяшчэнніка.
Калі пра падрыхтоўку да yнii стала вядома, народ захваляваўся. Ініцыятарам уніі прыйшлося апраўдвацца. Так, мітрапаліт Miхаіл Рагоза пicaў князю Канстанціну Астрожскаму, што ён ведае пра намер некаторых eпiскапаў падпарадкавацца Рымскаму прастолу, але сам ён «i не думае на тое згадзіцца», а Кірыл Цярлецкі заспакойваў князя Канстанціна тым, што ніякай yніi не можа быць без згоды народа. Калі ж князь Канстанцін звярнуўся да караля з просьбай склікаць сабор з удзелам мipaн, то кароль адмовіў яму. «Судзіць пра збауленне душ - справа пастыраў, - пicaў кароль, - за якімі мы павінны следаваць, не пытаючы, а робячы так, як вучаць яны, якіх Дух Гасподні паставіў нам правадырамі да канца нашага жыцця».
следующая 1 2


Дополнительные ссылки
· Другие публикации раздела: История
· Подробнее о пользователе: hanna

Самая читаемая публикация раздела История:
· Граф М.Н. Муравьёв и нац. пробуждение бел. народа.Ч.2

Последняя публикация раздела История:
· Теоретический соблазн

Версия для печати  Отправить эту публикацию другу

Православный форум
сообщений: 1
просмотров: 29741
добавил: thomas12
дата публикации: 11.8.17 01:11
 
сообщений: 1
просмотров: 25064
добавил: thomas12
дата публикации: 11.8.17 01:11
 
сообщений: 263
просмотров: 402018
добавил: AlenaR
дата публикации: 11.4.16 18:39
 
сообщений: 0
просмотров: 44727
добавил: demko12
дата публикации: 12.3.16 02:50
 
сообщений: 462
просмотров: 496925
добавил: Spartak
дата публикации: 3.3.16 20:54
 
сообщений: 155
просмотров: 274520
добавил: Steelfist
дата публикации: 3.3.16 15:26
 
сообщений: 49
просмотров: 92977
добавил: Marina80
дата публикации: 15.2.16 23:20
 
Христианский форум
Заказной блок (HTML)



НОВЫЕ СТАТЬИ
2.3.23
Стоит ли читать фантастику?
 
14.7.21
История развития компьютеров: как была создана материнская п
 
23.3.21
Туры в Тюрнхаут, Бельгия
 
6.9.20
Технический прогресс и будущее Земли.
 
19.5.20
Элитная офисная мебель
 
Все статьи

Партнеры
 

Новости    |    Форум    |    Журнал    |    Статьи    |    Публикации    |    Галерея    |    Юмор    |    Скачать    |    Библия    |    WAP


Баннеры    |     Сделать стартовой   |   Инфоновости

2009-2015 Dubus.by все права защищены
При использовании материалов ссылка на dubus.by обязательна
  
- Генерация страницы: 0.23573 секунд -