Dubus.by


Маліўшыся, не награшы

Дата:  5.6.07 | Раздел: Поэзия


Каталіцызм дапамагае
апалячваць беларусаў.


Душа без Бога раз'яднана з целам.
Заўжды ў душы Усявышняга насі.
Дзе б ты ні быў на гэтым свеце белым,
Усюды пацвярджай: іжэ ясі!

Маліся за сябе і мір дзяржаўны,
За малалетак, немачных людзей.
Царквы хай не мінае праваслаўны,
У сінагогу ходзіць іудзей.
Свой Бог святы ў кожнае зямліцы.
Хоць Ён адзіны — ведае усяк.
Але ў касцёл прыйшоўшы памаліцца,
Я, проша пана, мушу быць паляк.
Але ці Творцу ўсяго свету трэба
Мая зямля, акром мае душы?
Скажы, пан Езус, свенты ойцец з неба:
"Маліўшьіся ў імшы,
Не награшы".





Cтатья опубликована на сайте "Христианский портал Dubus.by":
http://dubus.by

Адрес статьи:
http://dubus.by/modules/myarticles/article_storyid_785.html