Dubus.by


Міхась Рудкоўскі

Дата:  16.5.07 | Раздел: Поэзия




— Суняўся б ты хоць сёння, Ананас,
Утаймаваў бы нораў і гардыню!
Ці ж белы свет на уніі для нас
Сышоўся клінам?

Прашу, як друга, ты ад слоў сваіх,
Пакуль яшчз не позна, адрачыся
І з уніятамі — час гэткі! — прымірыся, —
Не цкуй ты іх...

— Што чую ад цябе, айцец святы?
Ты, праваслаўны, гэта мне гаворыш?..
О, гора мне!
О, гора вам, браты!
Няверным гора!

Каб з унею праклятаю змірыцца,
З прадаўцамі, што ганьбяць запавет?
Не, ойча, ні за што! Лепш не радзіцца
На божы свет!
Што гаварыў, і гавару
і паўтараю.
На чым стаяў, на тым стаю,
З тым паміраю.
На продаж хціўцам не аддам
Я веры нашай!

...І стрэлы грымнулі ў вясне,
І рэха змоўкла, там, на лядах, —
А ён, прыпёршыся к сасне,
Стаяў усё, стаяў, бы ў сне,
Стаяў — не падаў.

"О, Езус! — прашаптаў гайдук. —
Не чалавек — то д'ябл, холера..." —
І ўвесь збялеў, нібы папера.
А Той стаяў, як на бяду
(Лахмаціў вецер бараду),
Не прывід, не! —
Стаяла Вера!






Cтатья опубликована на сайте "Христианский портал Dubus.by":
http://dubus.by

Адрес статьи:
http://dubus.by/modules/myarticles/article_storyid_529.html