Dubus.by


Мой лепшы сябра

Дата:  1.5.07 | Раздел: Поэзия

Мой лепшы сябра
Жыве на даху
Я да яго прыходжу ўначы
Здымаю цела

Мой лепшы сябра

Сядаю побач
І каб застацца - тысячы прячын

Мой лепшы сябра
Не любіць шуму
Але жадае мне дапамагчы
І ён бы Данка
Вымае сэрца
Я за яго на смерць магу пайсці

Цяпер мой сябра
На іншым даху
(Я не прыходзіў цэлых два гады)
І з верай у цуда
На кожным кроку
Ён пакідаў мне свечак ланцугі

Сустрэча з сябрам
Нямая сцэна
Мае памылкі выцяклі слязмі
Усё будзе добра
Бо сёння ноччу
Я застануся ўрэшце назаўжды


Cтатья опубликована на сайте "Христианский портал Dubus.by":
http://dubus.by

Адрес статьи:
http://dubus.by/modules/myarticles/article_storyid_450.html