Dubus.by


Балада пра паэта

Дата:  2.3.08 | Раздел: Поэзия


Балада пра паэта

Я закахалася ў паэта

Вясновай цёплай раніцой.

Жыццё напоўнілася мэтай –

Кахаць паэта ўсёй душой.

Раптоўна я яго сустрэўшы,

Згубіла сорам і спакой.

Ён прысвячаў мне песні, вершы

І быў, як кажуць, толькі мой.

Паэт хадзіў, як здань, за мною.

І я хадзіла ўслед за ім.

Аднак, спазнаўшы горыч болю,

Расчаравалася зусім….

…………………………….

Я хутка бегла на спатканне,

Душа квітнела ад кахання.

Але… Спаткалася з бядою –

Ён цалаваўся не са мною.

Ад роспачы я ўся збялела,

Мой ветразь шчасця стаў збуцвелым.

Што засталося мне ад мэты?

Нянавісць, прыкрасць да паэтаў!!!

…………………………….

Шмат год мінула з той пары,

Змякчэў да творцы мой парыў.

І дзеці выраслі даўно,

Жыццё ж, няўзнак, нібы ў кіно:

Машыны, грошы, поспех, слава,

У вір жыцця кідаюць справы.

…І вось, вяртаюся з работы,

 А ў лужыне мая турбота:

Ляжыць, мычыць, гарэлку глуша –

Агідна бачыць гэту тушу!

Я вам адкрыю свой сакрэт:

Маё няшчасце – мой паэт…

 

Анастасія Ніпіла-Ніелава




Cтатья опубликована на сайте "Христианский портал Dubus.by":
http://dubus.by

Адрес статьи:
http://dubus.by/modules/myarticles/article_storyid_388.html