Автор Францішак Багушэвіч | 5.6.07 23:23 (Хитов 7806)
Маліся ж, бабулька, да Бога, Каб я панам ніколі не быў: Не жадаў бы ніколі чужога, Сваё дзела як трэба рабіў. Каб прад меншым я носу не драў, А прад большым не корчыў спіны, Каб грэх свой прад сабой я пазнаў, У другіх каб не відзеў віны; Чужых жон каб не вёў да граху, А сваю каб як трэба любіў, Каб мне дзеці былі у слуху, Каб я бацькам для іх век дажыў. Каб людзей прызнаваў за братоў, А багацтва сваё іеў за іх, Каб за край быў умёрці гатоў, Каб не прагнуў айчызны чужых. Каб я Бога свайго не акпіў, Каб не здрадзіў за грошы свой люд, Каб свайго я дабра не прапіў І нізашто не меў чужы труд. Каб па двойчы мне грошы не браць За праданы кусочак раллі, Каб сваю мне зямельку араць І умёрці на ёй хоць калі. Дык прасі ж ты ў Бога, малі, Каб я панам ніколі не быў!
Раздел: Поэзия | Францішак Багушэвіч | Опубликовал:
hanna | Рейтинг: 9.42 (12) Оценить | Хитов 7806
|