|
|
Хто атрымае Ордэн Усмешкі? |
|
|
Автор | 22.4.07 23:00 (Хитов 2238)
Хто атрымае Ордэн Усмешкі?
Ордэн Усмешкі - гэта адзіная ўзнагарода ў свеце, якую ўручаюць дзеці дарослым. У 1968 г. гэтую ідэю прапанаваў “Польскі кур’ер”, а з 1979 г. прэмія стала міжнароднай. Ва усім свеце ўзнагароду атрымалі ўжо каля 800 асобаў, у т.л. Астрыд Лінгрэн, Далай Лама XIV, Міхаіл Гарбачоў, маці Тэрэза з Калькутты, Чынгіз Айтматаў, Папа Рымскі Ян Павел ІІ. Я прапанавала некалькім дарослым і сур’ёзным людзям ўявіць сябе на хвілінку дзіцём і падумаць: хто яшчэ можа атрымаць самую ўсмешлівую прэмію.
Варшаўская мастачка беларуска Алена Дзікавіцкая назвала Бажэну Вальтэр, стваральніцу фундацыі, якая дапамагае хворым дзецям ў Польшчы. Яшчэ адна беларуска з Варшавы, актыўны дзеяч беларускай грамады, Аляксадра Годзіна падумала, што годны атрымаць Ордэн Усмешкі калектыў дзіцячых перадачаў “Вуліца Сезам” ці “Тэлепузікі”. Міхал Кацэвіч, спецыяліст па ўсходніх справах “Newsweek” сцвердзіў, што такой ўзнагароды заслугоўвае Рышард Капусцінскі - выбітны польскі журналіст і пісьменнік. Аліцыя Высоцкая, супрацоўніца газеты “Idziemy”, вырашыла даць Ордэн Усмешкі каталіцкаму святару Войцеху Драздовічу. „Гэта вядомы настаяцель касцёла ў Варшаве. Ён вельмі любіць дзяцей - і яны адказваюць тым жа. Вакол касцёла ён пабудаваў пляцоўку для дзяцей: каруселі, верцеп, тут жывуць вослікі, каты, бараны, авечкі, якіх дзеці вельмі любяць. У нядзелю на дзіцячай службе заўсёды адбываецца штосьці незвычайнае, аднойчы, напрыклад, па задуме святара на ўсіх пачаў падаць... пух. „Гэта анелы кідаюць з неба”, - сцвердзіў кс. Войцех. Пра гэта казала ўся Варшава. А наколькі шчаслівыя былі дзеці! Ён робіць такія добрыя сустрэчы для дзяцей, што ... на іх прыходзяць нават дарослыя!” Кіраўнічка беларускай службы Польскага Радыё для Замежжа Ніна Баршчэўская ўручыла б прэмію Уладзіміру Караткевічу. Чалавек, які атрымлівае Ордэн дае на цырымоніі ўрачыстае абяцанне прыносіць дзецям радасць і выпівае кубак апельсінавага соку.
Яўгенія ІЗОТАВА
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Православный форум |
|
сообщений: 1 просмотров: 29628 добавил: thomas12дата публикации: 11.8.17 01:11 | сообщений: 1 просмотров: 24930 добавил: thomas12дата публикации: 11.8.17 01:11 | сообщений: 263 просмотров: 400998 добавил: AlenaRдата публикации: 11.4.16 18:39 | сообщений: 0 просмотров: 44615 добавил: demko12дата публикации: 12.3.16 02:50 | сообщений: 462 просмотров: 495575 добавил: Spartakдата публикации: 3.3.16 20:54 | сообщений: 155 просмотров: 272406 добавил: Steelfistдата публикации: 3.3.16 15:26 | сообщений: 49 просмотров: 92227 добавил: Marina80дата публикации: 15.2.16 23:20 |
|
|
|